Нягледзячы на тое, што песням Living Next Door to Alice і What Can I Do пераваліла за трыццатнік, іх аўтары, гурт Smokie, працягвае існаваць, выступаць і запісваць новыя альбомы.

Сёлета заслужаны ветэранскі калектыў, да рэгулярных канцэртаў якога ў Мінску ўжо паспелі прызвычаіцца, праедуцца і па іншых гарадах Беларусі.

Гастрольны графік выглядае так:

17 красавіка — Бабруйск

18 красавіка — Гомель

19 красавіка — Мінск

20 красавіка — Маладзечна

Smokie для прасторы былога СССР вельмі важны гурт — на радзіме такой вялікай любові слухачы ім не выказвалі, а вось за «жалезнай заслонай» за рэдкімі балгарскімі пласцінкамі гурту стаялі чэргі. Smokie, разам з Shoking Blue, былі ўвасабленнем рок-н-ролу для савецкай прасторы. Нават у наш час ім тут радуюцца болей, чым у родным Брэдфардзе.

Цэны на квіткі сёлета вельмі дэмакратычныя: у Бабруйску ад 60 тысяч рублёў, у Маладзечна — ад 70 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?