Сёння каля 15:30 ў трамваі на вуліцы Якуба Коласа ў Мінску раптоўна памёр пасажыр. Гэта быў мужчына, на выгляд каля 60 гадоў.
Інфармацыя пра смерць пасажыра паступіла ў РУУС Савецкага раёна ў 15:38. Пасажыры пакінулі трамвай — ён паехаў у дэпо. Як удакладнілі ў міліцыі, мужчына доўга хварэў, раней лячыўся ў шпіталі.
0
0
0
0
0
0