Беларусь адмовілася ад супрацоўніцтва з Кітаем па рэканструкцыі аб’ектаў Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» і распрацавала альтэрнатыўную канцэпцыю выканання намечаных праектаў. Пра гэта заявіў намеснік дырэктара дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Уладзімір Косцін.

Раней меркавалася, што Кітай пазычыць на выкананне праекту $600 мільёнаў, аднак пасля, пераацаніўшы працы, кітайцы прапанавалі спыніцца на лічбе ў $1 мільярд.

У выніку беларускім бокам было прынятае рашэнне распрацаваць альтэрнатыўную канцэпцыю рэканструкцыі аэрапорта. Для яе рэалізацыі дастаткова $81 мільёна.

Ужо пачалося праектаванне другой узлётна-пасадачнай паласы, якая павінна быць уведзена ў эксплуатацыю ў 2017 годзе. Зменіцца і ўнутраная «начынка» аэрапорта. Прадугледжваецца пашырэнне зон для абслугоўвання пасажыраў як на вылет, так і на прылёт, а таксама пашырэнне гейтаў для знаходжання пасажыраў перад вылетам. Вырасце колькасць стоек рэгістрацыі. Апроч таго, плануецца павялічыць гандлёвыя плошчы магазінаў duty free.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?