З 2000 года колькасць захворванняў сістэмы кровазвароту (ХСК) у Беларусі вырасла амаль у два разы. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара паарганізацыйна-метадычнай працы рэспубліканскаганавукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія» Аляксандр Пацееў 11 красавіка напрэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле яго слоў, калі ў 2000 годзе захворванне насельніцтва на ХСК складала 17 тыс. 869,8 на 100 тыс. насельніцтва, то ў 2011 годзе — 30 тыс. 486,3 на 100 тыс. Усяго ў 2011 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 2 млн. 361 тыс. пацыентаў з ХСК, у тым ліку 37% у працаздольным узросце.
Найболей распаўсюджана артэрыяльная гіпертэнзія, няўскладненыя формы якой выяўлены ў 1 млн. 815 тыс. жыхароў.Ад ішэмічнай хваробы сэрца пакутуе 970 тыс. хворых, у тым ліку амаль чвэрць — у працаздольным узросце. Працягваецца рост захворвання на вострыя парушэнні мазгавога кровазвароту. У 2011 годзе ў Беларусі зарэгістравана больш за 33 тыс. такіх пацыентаў. ХСК з’яўляюцца першай па распаўсюджанасці прычынай смерці ў Беларусі. На іх долю прыпадае амаль 52% смерцяў.
Спецыяліст тлумачыць рост захворвання на ХСК і смяротнасці ад іх шэрагам фактараў: старэннем насельніцтва, цяжкай
Пацееў выказаў асаблівую заклапочанасць ростам смяротнасці ад ХСК у пацыентаў у працаздольным узросце. Паводле яго слоў, большая частка такіх выпадкаў тлумачыцца сацыяльнай напаспяховасцю, злоўжываннем алкаголем, неадэкватным стаўленнем пацыентаў да свайго здароўя. У 15% выпадкаў мае месца несвоечасовы зварот па медыцынскую дапамогу. Кожны дзясяты памерлы ад ХСК у працаздольным узросце меў спадарожную паталогію, часцей за ўсё цукровы дыябет другога тыпу і цыроз печані