Нацыянальная зборная Беларусі 11 красавіка на «Мінск-Арэне» другі раз па булітах прайграла камандзе Швецыі ў матчы Еўрапейскага хакейнага выкліку.

Гэтым разам 1:2 (0:0, 1:1, 0:0, 0:0, 0:1).

Адзіную шайбу ў беларусаў закінуў Аляксандр Кітараў.

У аўторак, 10 красавіка, беларусы саступілі па булітах 3:4.

Беларусы рыхтуюцца да чэмпіянату свету, які пройдзе з 4 па 20 траўня ў Швецыі і Фінляндыі.

Гэтым разам ЧС пройдзе па новай формуле.
16 камандаў будуць разбітыя на дзве групы па 8 зборных.

Нашы хакеісты трапілі ў адну групу з Фінляндыяй, Канадай, ЗША, Славакіяй, Швейцарыяй, Францыяй і Казахстанам (усе матчы пройдуць у Хельсінкі). Кожны згуляе з кожным, каманда, што зойме апошняе месца, пакіне элітны дывізіён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?