Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 13 красавіка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +1–6°С, па захадзе да +8°С,

днём +11–18°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі, ноччу без ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёва-усходні 3–8 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу +3–5°С, днём +13–15°С.

14 красавіка па краіне пераменная воблачнасць. Ноччу па паўночным усходзе кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу +2–9°С,

днём +13–20°С, па поўдні да +22°С.

15 красавіка воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер усходні 5–10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +5–11°С,

днём +10–17°С, па паўднёвым усходзе +18–22°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?