Расія не вінаватая ў масавым расстрэле салдат і афіцэраў польскага войска ў 1940 г. пад Катынню.

Такое рашэнне прыняў Еўрапейскі суд па правах чалавека, паведамілі крыніцы ў Страсбургу. Польскі бок амаль цалкам прайграў гэтую справу, але і расійскім уладам святкаваць перамогу пакуль рана. ЕСПЧ канстатаваў істотнае парушэнне Расіяй Еўрапейскай канвенцыі па абароне правоў чалавека ў частцы абавязкаў супрацоўнічаць з судом. Акрамя таго, па галоўных пунктах скаргі палякаў рашэнне прымалася перавагай усяго ў адзін голас.

Гэта можа прывесці да перагляду справы Вялікай палатай ЕСПЧ.

Афіцыйна сваю пастанову па справе «Янавец і іншыя супраць Расіі» Малая палата ЕСПЧ абвесціць 16 красавіка. Але рэзалютыўная яго частк ўжо прынятая. Сем суддзяў палаты чатырма галасамі супраць трох вырашылі, што ў дачыненні да дванаццаці заяўнікаў — сваякоў расстраляных польскіх афіцэраў — расійскімі ўладамі не парушалася права на жыццё. Іншымі словамі, Расія не нясе адказнасць за масавы расстрэл.

Глядзі таксама:

Ахвяры «беларускага катынскага спісу» — у Трасцянцы?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?