Сёння праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Вялікі, або Чысты чацвер.
Раней лічылася, што ў гэты дзень трэба абавязкова пайсці ў царкву, каб памаліцца і прычасціцца.
Каб быць здаровымі ўвесь год, нашы бабулі
Напярэдадні Вялікай пятніцы неабходна было прыбраць хату і двор, завесіць вокны. Першая палова чацвярга для такой хатняй работы падыходзіла найлепш. А потым, пад вечар, людзі ішлі ў царкву, дзе маліліся і асвячалі соль. Свянцоная, яна на працягу года дапамагала пры суроках ці іншых хваробах.
Лічыцца, што ў Чысты чацвер раскрываюцца нябёсы, і нашы памерлыя продкі вяртаюцца да нас на зямлю, дзе застануцца да Сёмухі.
У Вялікі чацвер гаспадыням ужо можна фарбаваць яйкі і гатаваць некаторыя стравы да святочнага стала. Усялякія забавы, вечарынкі, гульні строга забараняліся.
Вялікдзень праваслаўная грамада будзе святкаваць 15 красавіка.
У наступным годзе розніца паміж Вялікаднямі будзе складаць больш месяца. Каталікі і пратэстанты будуць святкаваць 31 сакавіка, а праваслаўныя — 5 мая.