УЕФА прыняў заяўку Беларусі на правядзенне фінальнага матчу футбольнай Лігі Еўропы ў 2015 ці 2016 годзе, пра гэта распавёў старшыня БФФ Сяргей Румас.

Кіраўнік БФФ адзначыў, што ў выпадку станоўчага вырашэння гэтага пытання фінал другога па значнасці кантынентальнага клубнага турніру пройдзе на полі абноўленага мінскага стадыёна «Дынама».

Рэканструкцыю галоўнай спартыўнай арэны нашай краіны плануецца пачаць у кастрычніку 2012 года і завяршыць у 2014 годзе.
Пасля завяршэння працаў стадыён стане чыста футбольным і будзе адпавядаць самым сучасным стандартам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?