Калі вадзіцель не саступіў дарогу машыне хуткай меддапамогі, яму пагражае штраф да мільёна рублёў і пазбаўленне права на кіраванне транспартным сродкам да года,
нагадаў 13 красавіка выканаўца абавязкаў начальніка аддзела па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Максюта падчас правядзення прафілактычнай акцыі «Саступі дарогу хуткай дапамозе».

За 2011 год на тэрыторыі Мінска здарылася 11 ДТЗ з удзелам машын хуткай дапамогі, у якіх пацярпелі шэсць работнікаў медыцынскай службы, паведаміў Максюта. «Сёлета ўчынена адно ДТЗ, у якім пацярпеў адзін чалавек. Падчас прафілактычнай акцыі супрацоўнікі ДАІ будуць адсочваць тых, хто не саступае дарогу „хуткім“, спыняць іх і прымяняць да іх меры адміністрацыйнага ўздзеяння», — адзначыў прадстаўнік Дзяржаўтаінспекцыі. Ён растлумачыў: за недаванне перавагі ў руху машынам аператыўнага прызначэння прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ад 2 да 10 базавых велічынь з магчымым пазбаўленнем права на кіраванне аўтамабілем да года.

Паводле слоў Максюты, такія прафілактычныя акцыі плануецца зрабіць рэгулярнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?