Падведзеныя вынікі дэкады "Дзяржтэхагляд", якую праводзілі ў Беларусі з 20 па 30 сакавіка Упраўленне ДАІ МУС, УП "Белтэхагляд" і Транспартная інспекцыя Мінтранса.

Прэс-служба Мінтранса паведамляе, што ўсяго за час дэкады рэйдавымі групамі было праверана каля 32 тыс. транспартных сродкаў — рэкордная колькасць для такога мерапрыемства. З іх больш як 20% (6.708) эксплуатаваліся з парушэннямі тэрмінаў праходжання дзяржаўнага тэхагляду.

Па ўсіх фактах парушэнняў супрацоўнікамі ДАІ і Транспартнай інспекцыяй былі складзены пратаколы.
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 239 службовых асоб за допуск да ўдзелу ў дарожным руху транспартных сродкаў, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржтэхагляд.

Як зазначаюць у Мінтрансе, інфармаванню аўтаўладальнікаў аб правядзенні дэкады садзейнічала загадзя арганізаваная праца. Так, напярэдадні мерапрыемства былі распаўсюджаныя 4 тысяч улётак з інфармацыяй аб ім. Таксама вялікую падтрымку аказалі сродкі масавай інфармацыі, якія не толькі праанансавалі падзею, але і самі ўзялі ўдзел у рэйдах. Апрача таго, у сталіцы і рэгіёнах былі праведзены 23 акцыі на дыягнастычных станцыях, падчас якіх аўтаўладальнікі заахвочваліся сувенірамі і друкаванай прадукцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?