Палітзняволены кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч больш двух месяцаў знаходзіўся ў камеры з асуджаным, які раней хварэў на сухоты. Пра гэта даведалася жонка зняволенага палітыка Марына Адамовіч.

Яе вельмі непакоіць, што зараз дактары турмы ў Магілёве, дзе палітык адбывае пакаранне, нечакана зацікавіліся і яго здароўем. У магілёўскую турму Статкевіч быў пераведзены са шклоўскай калоніі амаль тры месяцы таму – 14 студзеня.

Мяне напружыла інфармацыя пра тое, што нешта пільна зацікавіліся яго здароўем, прынамсі легкімі. Зрабілі здымак спачатку ў Шклове, флюараграфію цяпер зрабілі ў Магілёве, назаўтра паўтарылі здымкам. Аб прычынах такой цікавасці не паведамляецца. Але ж я ведаю, што адзін з яго суседзяў быў хворым на сухоты, з якім ён прасядзеў даволі доўга, больш за 2 месяцы.

Па словах Марыны Адамовіч, яна заклапочаная магчымымі наступствамі для здароўя Мікалая Статкевіча яго суседства з хворым на сухоты. Разам з тым,

яна расцэньвае гэта як не вельмі ўдалыя спробы шантажу і ціску на самога Статкевіча, а таксама, магчыма, на краіны Захаду, каб падштурхнуць іх да гандлю аб вызваленні палітычных вязняў.

Марына Адамовіч не выключае, што гэтыя дзеянні звязаны з нядаўнімі, па яе выразу, істэрычнымі заявамі вышэйшых прадстаўнікоў улады аб магчымасці вызвалення некаторых палітвязняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?