У велікодную ноч Дзяржаўтаінспекацыя Брэсцкай вобласці правядзе акцыю «Будзьце у бяспецы».

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Наталля Сахарчук, у шэрагу храмаў рэгіёну пасля велікоднага богаслужэння святары нагадаюць пастве пра важнасць выканання правілаў дарожнага руху і значэнне святлоадбіўных элементаў на адзенні, веласіпедах і гужавым транспарце. Пасля гэтага яны асвяцяць флікеры, якія супрацоўнікі ДАІ будуць раздаваць прыхаджанам. Плануецца раздаць усяго больш як 10 тысяч флікераў, паведаміла Сахарчук.

«Гэта акцыя будзе арганізавана ў межах сумеснага праекта Дзяржаўтаінспекцыі з праваслаўнымі прыходамі па прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў», — паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе.

9 красавіка ў Брэсцкім раёне настаяцелем Свята-Петрапаўлаўскага храма былі асвечаны ўчасткі дарог, дзе сёлета адбыліся ДТЗ са смяротнымі выпадкамі.

З пачатку гэтага года ў Брэсцкай вобласці зарэгістравана 139 ДТЗ, у якіх 31 чалавек загінуў, 137 былі паранены. Гэтыя паказчыкі меншыя за леташнія: тады за аналагічны перыяд было ўчынена на 17 аварый больш, 36 чалавек загінулі, 156 — атрымалі траўмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?