У аўтобусе, які прыбыў з Мінска ў Вільню каля 10 гадзін раніцы, выяўленая магутная выбухоўка. Як распавёў кіраўнік спецпадраздзялення Aras (аналаг беларускага «Алмаза») Віктарас Грабаўскас, гэта процітанкавая міна. Яе знайшоў кіроўца аўтобуса ў сумцы ў багажным аддзяленні.

У Вільні торбу прыйшоў забраць малады чалавек (паводле звестак паліцыі, грамадзянін Беларусі). Перш чым аддаць пасылку з Мінска, кіроўца паглядзеў, што ў ёй знаходзіцца. Убачыўшы гэта, малады чалавек уцёк, а кіроўца выклікаў паліцыю.

Сапёры дасталі з міны ўзрывальнік. Дагэтуль невядома, ці выбухоўка была баявой або вучэбнай. Яна была новай, а не вырабленай падчас Другой сусветнай вайны. На расійскіх навучальных мінах звычайна бываюць спецыяльныя надпісы, на знойдзенай у аўтобусе міне такіх надпісаў выяўлена не было.

Паліцыя Вільні шукае грамадзяніна Беларусі прыкладна 25 гадоў, які падазраецца ў захоўванні выбухоўкі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?