У Мінску 14 красавіка прыкладна а 00.05 хвілін 35-гадовая вадзіцелька «Таёта RAV4», будучы ў стане алкагольнага ап’янення (на выдыху — 2,0 праміле, у крыві — 2,6 праміле), урэзалася ў прыпаркаваны на вуліцы Прушынскіх насупраць дома № 60 аўтапоезд «Івека».

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама,

у выніку дарожна-транспартнага здарэння пасажыр-мужчына 1978 года нараджэння ад атрыманых траўмаў памёр на месцы.

І кіроўца, і загінулы — мінчане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?