Фота Юрася Язвінскага

Фота Юрася Язвінскага

Фота Юрася Язвінскага

Фота Юрася Язвінскага

На новую-старую вежу збіралі грошы ўсім мірам — ад беларускіх фізічных асобаў і прадпрыемстваў да прадстаўнікоў роду Радзівілаў. Новая вежа разам з працамі па яе мантажы абышлася прыкладна ў 1,5 мільярда рублёў.
Яе вага 15 тон. Адмысловы кран працаваў на замку крыху больш за двое сутак — аператыўна разабралі стары купал і паднялі ўгару новы.

Пры стварэнні цыбулістага купала грунтаваліся на гравюры Тамаша Макоўскага XVII стагоддзя. Аднак гісторыкі культуры раскрытыкавалі ўстаноўку цыбуліну: яна разбурала цэльнасць ансамбля. Адмоўна паставіліся да такога эксперымента і Радзівілы, былыя ўласнікі палаца.

«Калі распачыналіся працы ў 2003 годзе, вежа была ў жахлівым стане, яе трэба было ратаваць, — тлумачыць намесніца дырэктара Нясвіжскага запаведніка Наталля Жарко. — Таму ў першую чаргу заняліся менавіта рэканструкцыяй вежы.

Такі выгляд вежы меў месца, але выклікаў шматлікія спрэчкі — нехта адразу ўхваліў праект, іншыя крытыкавалі.
Зараз, згодна з рашэннем Міністэрства культуры, вежа будзе перабудавана».

Рэшту замка аднавілі ў тым выглядзе, у якім ён існаваў у канцы XIX стагоддзя. Толькі купал вежы належаў да іншага стылю.

Зараз вежу перастварылі паводле выяваў XVIII стагоддзя.
Менавіта ў такім выглядзе яна праіснавала да Другой сусветнай вайны.

На неабходнасці вярнуць вежы звыклы выгляд настойвала Альжбета Радзівіл падчас свайго візіта ў Нясвіж. Вялікі ўнёсак у арганізацыю збору сродкаў зрабіў былы міністр інфармацыі і культуры Анатоль Бутэвіч.

Тэлеканал АНТ назваў замену «цыбуліны» «перамогай гістарычнай справядлівасці».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?