Паводле апошніх паведамленняў, у Кабуле некалькі дэпутатаў далучыліся да сілаў бяспекі, якія абараняюць будынак парламенту, якое спрабуюць захапіць талібы.
Амерыканскія дыпламаты ў Кабуле паведамляюць, што баі ідуць практычна каля будынка амбасады. Пасьля выбухаў у супермаркеце недалёка ад нямецкай амбасады - там з'явілася амерыканская вайсковая аўтакалона, якую суправаджаюць афганскія паліцыянты ў бронекамізэльках.
Раней былі ўчыненыя напады на брытанскае і расейскае пасольства.
Паводле камандавання сіл НАТО ў Афганістане, напады ўчыненыя прынамсі ў сямі раёнах гораду.
Паведамленняў аб ахвярах і пацярпелых пакуль няма.