Беларусь і Украіна не вырашылі гандлёвых спрэчак, як узнік новы канфлікт, экалагічны. Украінскія навукоўцы лічаць, што асваенне беларускага крэйдавага радовішча «Хаціслаў» негатыўна паўплывае на ўзровень вады ў Шацкіх азёрах — групе прыгожых азёр, якія маюць характар Нацыянальнага парку.
Хаціслаўскае радовішча размешчана за 30 кіламетраў ад Шацкіх азёр, ля самай дзяржаўнай мяжы Беларусі з Украінай. Крэйда там залягае на глыбіні 40 метраў. Для яе здабычы будуць выкапаны гіганцкія кар’еры. На думку некаторых украінскіх навукоўцаў, ва утвораную дэпрэсіўную варонку будзе сцягвацца вада з усяго Заходняга Палесся. Яны канстатуюць ужо цяпер паніжэнне ўзроўню вады ў азёрах і высыханне прылеглых балот, з якіх бяруць пачатак рэкі.
Як кажуць навукоўцы, у выніку распрацоўкі гэтага беларускага кар’ера Шацкія азёры, у тым ліку найхарашэйшае з іх — Свіцязь, могуць сплытчэць і знікнуць. Спецыялісты лічаць, што ёсць падставы гаварыць аб парушэнні Беларуссю шэрагу міжнародных канвенцый, якія забараняюць дзеянні, якія могуць прывесці да негатыўных зменаў экалогіі. Звінавачванні ўкраінскага боку аналагічныя тым, якія вылучае Літва ў сувязі з пабудовай Астравецкай АЭС.
Беларускі бок, у сваю чаргу, заяўляе, што ўсе рызыкі ад здабычы крэйды ў кар’еры улічаныя і мінімізаваныя.
Дэпутат Вярхоўнай Рады ад партыі «Бацькаўшчына» Віктар Алейнік накіраваў на імя прэм’
Радовішча ў Хаціславе распрацоўвае кампанія «Трайпл», якая належыць беларускаму мільянеру Юрыю Чыжу. Прыбытак ад здабычы крэйды з часам можа параўнацца з даходамі ад «Беларуськалія».
Беларусь не адмовіцца ад распрацоўкі Хаціслаўскага радовішча, — заявіў прадстаўнік амбасады Беларусі ва Украіне падчас міжнароднага круглага стала па праблемах Шацкіх азёр у Кіеве 30 сакавіка. Украінскія эксперты на круглым стале звінавацілі Беларусь у парушэнні Рамсарскай канвенцыі і канвенцыі Эспа.