Дашкевіч паўгоду за кратамі
Яго затрымалі летась 15 верасьня.
Сёньня роўна паўгоду як за кратамі знаходзіцца адзін зь лідэраў «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч. Яго затрымалі
летась 15 верасьня.
2 лістапада судзьдзя Ала Булаш пакарала Дашкевіча паўтара гадамі зьняволеньня за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Цяпер Зьміцер Дашкевіч адбывае пакараньне ў шклоўскай калёніі. Кожны з вас можа падтрымаць Зьмітра, даслаўшы яму ліст на наступны адрас: 213004, Магілёўская вобласьць г.Шклоў, ВК‑17.
ЗП
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ