17—19 красавіка на палігоне ў Гродзенскай вобласці пройдуць паказныя вучэнні з адным з батальёнаў 103-й асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Міністэрства абароны, у вучэннях возьме ўдзел падраздзяленне 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі Узброеных сіл Расіі з Пскова.

Будуць адпрацоўвацца пытанні ўзаемадзеяння сіл спецыяльных аперацый Беларусі і паветрана-дэсантных войскаў Расіі як паміж сабой, так і з іншымі родамі войскаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?