Курс даляра ЗША па выніках адзінай гандлёвай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 16 красавіка знізіўся на 20 рублёў і склаў 8.010 рублёў. Па дадзеных БВФБ, аб'ём таргоў далярам склаў 38 млн. 775 тыс. даляраў (першапачатковы попыт — 33 млн. 87 тыс., прапанова — 38 млн. 775 тыс.).

Курс расійскага рубля знізіўся на 3,50 рубля і склаў 269 рублёў. Аб'ём таргоў склаў 660 млн. 495 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 289 млн. 112 тыс., прапанова — 683 млн. 341 тыс.). Курс еўра знізіўся на 150 рублёў і склаў 10.430 рублёў. Аб'ём — 16 млн. 541 тыс. еўра (попыт — 7 млн. 41 тыс., прапанова — 16 млн. 767 тыс.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?