На сайце Таварыства аховы помнікаў размешчаны фотакалаж, які дазваляе параўнаць, як выглядала вежа радзівілаўскага палаца ў Нясвіжы да рамонту і ў нашы дні. Старшыня таварыства піша, што спачатку парадаваўся за дэмантаж вежы-цыбуліны. Але параўнаў фота і раскаяўся за тое, што рана радаваўся.

«Прапорцыі сапраўды не вытрыманы. І ў першую чаргу адносна вертыкальнай восі. Адносна гарызантальнай проста значна цяжэй прааналізаваць сітуацыю. Сапраўды, атрымалася па-беларуску. Хацелі, як лепей, а атрымалася, як заўжды. І нават, калі медны ліст пакрыецца цёмнай пацінай, сітуцыя не выправіцца, бо занадта вялікія разыходжанні з арыгіналам.

Застаецца толькі дзякаваць Пану Богу нашаму, што ў свой час хапіла розуму не ўпіхнуць у муры Нясвіжскага замка ліфт, як то ў Міры было зроблена. А то маглі б у вежу ліфт, а на яе, замест любога завяршэння — машыннае памяшканне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?