У часе анлайн-канферэнцыі на сайце «Белгазеты» ўласніку партала Tut.by Юрыю Зісеру задалі жартаўлівае пытанне: «Юра, парайце, калі ласка, як можна зрабіць у хатніх умовах з падручных сродкаў чырвоны трактар?»
Якое пытанне, такі і адказ — Юры Зісер не разгубіўся і параіў: «Бераце трактар, купляеце ў гаспадарчай краме чырвоную фарбу, наносіце на трактар з дапамогай пэндзля роўны пласт фарбы таўшчынёй 2 мм і сушыце на працягу 48 гадзін. Атрымліваецца чырвоны трактар».