Саннікава нечакана выклікалі ў міліцыю
Якраз на час запланаванай прэс-канферэнцыі.
Прыбыць у крымінальна-выканаўчую інспекцыю ён мусіць 17 красавіка да 11.00.
Праз 30 хвілін пасля публікацыі інфармацыі аб правядзенні прэс-канферэнцыі, прызначанай на 17 красавіка, вызвалены некалькі дзён таму кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў атрымаў павестку з міліцыі.
Яму неабходна з’явіцца ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Першамайскага раёна Мінска «для пастаноўкі на ўлік». Падпісаная паперка начальнікам крымінальна-выканаўчай інспекцыі.
Час візіту цалкам выпадкова прыпадае на пачатак прэс-канферэнцыі, адзначае Хартыя’97, і невядома, ці паспее палітык прыехаць да 12.00 на вуліцу Кульман, 4 (Прафсаюз РЭП), дзе прызначаная сустрэча палітыка з журналістамі.