16 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні палкоўніка Ігара Лацянкова намеснікам міністра абароны па ўзбраенні — начальнікам узбраення Узброеных сіл Беларусі. Пра гэта паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Папярэднік Лацянкова генерал-маёр Іван Дырман 16 красавіка вызвалены ад займаемай пасады і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце.

Да новага прызначэння Ігар Лацянкоў з’яўляўся намеснікам начальніка ўзбраення Узброеных сіл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?