16 красавіка каля гадзіны ночы ў Гродне адбылося ДТЗ з цяжкімі наступствамі. Аўтамашына «УАЗ» ударылася ў асвятляльную апору. Адзін чалавек загінуў, два знаходзяцца ў бальніцы.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, аўтапатруль палка патрульна-паставой службы міліцыі УУС па радыёстанцыі прыняў паведамленне аб здарэнні ў раёне рэстарана «Вясёлка» і адправіўся туды для аказання дапамогі пешаму нараду. Машына рухалася па вуліцы Горкага з уключанымі пробліскавымі маячкамі і гукавой сігналізацыяй. У раёне кальцавой развязкі каля раддома службоваму аўтамабілю стварыў перашкоды іншы транспартны сродак. Каб пазбегнуць сутыкнення, вадзіцель «УАЗа» прыняў рашэнне аб манеўраванні. З улікам дрэннага надвор’я, мокрага дарожнага пакрыцця машыну занесла, і яна ўдарылася ў асвятляльную апору.

Вадзіцель і два пасажыры з траўмамі былі дастаўленыя ў бальніцу. Адзін з іх 1973 года нараджэння ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр. Па факце праводзіцца службовая праверка, акалічнасці здарэння высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?