Пасланне Лукашэнкі беларускаму народу і нацыянальнаму сходу, раней запланаванае на 19 красавіка, перанесена на больш позні тэрмін. Як паведаміў кіраўнік яго
Лукашэнка даручыў перапрацаваць шэраг палажэнняў Паслання, якія тычацца, у прыватнасці, пытанняў прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, а таксама замежнапалітычнага курсу краіны.
Лукашэнка даручыў улічыць ў праекце Паслання шэраг прынцыповых момантаў: недапушчальнасці залішне ліберальнага падыходу пры продажы дзяржаўнай уласнасці, катэгарычнай непрымальнасці гэтак званай беспадстаўнай прыватызацыі, а таксама абавязковай і ўсёабдымнай абароны інтарэсаў простых работнікаў і ўсіх шараговых грамадзян Беларусі ў ходзе магчымай прыватызацыі прадпрыемстваў.
У частцы, якая тычыцца замежнапалітычных падыходаў, Лукашэнка выказаўся супраць залішне жорсткіх мер рэагавання на праблемы, якія ўзнікаюць ва ўзаемаадносінах Беларусі са сваімі партнёрамі.Нядаўна ў Лукашэнкі адбыліся пашыраныя нарады па пытаннях прыватызацыі, а таксама замежнай палітыкі, у ходзе якіх ім быў зроблены шэраг заяваў.