«Спадзяюся, гэты час быў не надта сумным і нецікавым», — такое віншаванне даслаў асуджаны праваабаронца жонцы Наталлі Пінчук напярэдадні
25-годдзя сумеснага жыцця.

Спадарыня Наталля ўзгадала, якім быў той дзень чвэрць стагоддзя таму — 17 красавіка 1987 года.

«Мы распісваліся ў ЗАГСе Першамайскага раёна. Я сюды адмыслова прыязджала. Бо Алесь вучыўся ў аспірантуры ў Мінску, а я — у Гомельскім універсітэце. Вялікага вяселля ў нас не было: прысутнічалі толькі мы з Алесем і нашыя сведкі.

Пасля ЗАГСа мы пайшлі ўскладаць кветкі да помніка Макісму Багдановічу.

А ўжо ўвечары адзначылі гэтую падзею ў кавярні «На ростанях».

Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абывінавацілі ва ўхіленні ад уплаты падаткаў у буйных памерах. Гэта грошы, якія ён збіраў на свае рахункі для дапамогі рэпрэсаваным.

Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў калоніі ў Бабруйску. Яму можна напісаць ліст:

213807, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Папраўчая калонія № 2, атрад № 14.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?