У 1899 гаду па распаражэньню царкоўнага начальства, без усякай просьбы са стараны мужыкоў, аддзялілі некалькі вёсак з Чыжоўскай парафіі: Курнашава, Кэйлы, Ленева, Лушчы і Ляды, і зрабілі зь іх асобную парафію «Курнашаўскую». Мужыкі любілі і старую парафію, і старыя могілкі, гдзе адпачываюць іх блізкія і родныя, бацькі і дзеды, а затым пры ўсякай царкоўнай патрэбе хіліліся да старай парафіі.

Сем гадоў ужо клапоцяцца мужыкі, каб іх ізноў прыпісалі да старай царквы. Пісалі яны жалабы да ўсіх духоўных начальнікаў, езьдзілі да обэр‑пракурора сыноду Пабеданосцава, падавалі прашэньне і цару. Усё дарма.

Калі генэрал‑губэрнатар ня зважыць іх просьбы і не прыпішаць да старай царквы, то яны пяройдуць або ў каталіцтва, або ў якую‑небудзь другую веру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?