17 красавіка кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей даў інтэрв’ю беларускім СМІ.

У ходзе інтэрв’ю прагучала пытанне: «У СМІ з’явілася цяпер шмат заяў аб тым, што, выпусціўшы двух апазіцыйных дзеячаў [экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і старшыню яго выбарчага штаба Змітра Бандарэнку — НН], асуджаных за арганізацыю масавых беспарадкаў у снежні 2010 года, беларуская ўлада хоча тым самым стварыць умовы для таго, каб паслы Еўрасаюза вярнуліся ў Мінск. Як вы можаце гэта пракаментаваць? «.

— Ніяк. Гэта поўны абсурд. Гэта дзве вялікія розніцы, як кажуць у Адэсе.
Пытанне вызвалення зняволеных за канкрэтныя злачынствы ляжыць выключна ў сферы кампетэнцыі кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт у свой час выразна заявіў: раскаюцца людзі, напішуць адпаведныя просьбы аб памілаванні — яны будуць разгледжаны ва ўстаноўленым законам парадку. Што і адбылося. І прэзідэнт выразна паказаў сваю паслядоўнасць.

А вось пытанне вяртання паслоў — гэта ўжо з іншай оперы. Еўрасаюз у свой час сам адклікаў сваіх паслоў, і сёння рэальнасць такая, што не мы просім, а Еўразвяз просіць нас дазволіць паслам вярнуцца ў Беларусь. І не толькі просіць, а патрабуе і нават пагражае новымі санкцыямі. Наша пазіцыя з гэтай нагоды вядомая. Мы не з’яўляемся ні ў якой меры прыхільнікамі эскалацыі напружанасці. Наадварот, мы заявілі пра тое, што гатовыя да дыялогу з Еўрасаюзам на ўсіх узроўнях, але што тычыцца вяртання паслоў, то мы лічым, што яны павінны вярнуцца тады, калі для гэтага выспеюць адпаведныя ўмовы. А менавіта — калі ў Еўрасаюзе ўсведамляюць памылковасць палітыкі шантажу, дыктату, санкцый у адносінах да Рэспублікі Беларусь і прыйдуць да разумення неабходнасці дыялогу з Беларуссю.

Што сёння адбываецца? Сёння вылучаюцца новыя патрабаванні. Кажуць, што засталося паўтара ці два дзясяткі нейкіх палітычных зняволеных,
якіх, цытую, «трэба неадкладна вызваліць, неадкладна рэабілітаваць».
У гэты спіс ўключылі нават радыкальных рэвалюцыянераў-анархістаў, якія закідвалі расійскае пасольства бутэлькамі з запальнай сумессю, кактэйлямі Молатава.
Па інтэрпрэтацыі Еўрасаюза, заўтра гэты спіс можа разрасціся і да 50–60 чалавек. Таму падобнага роду патрабаванні — гэта шлях у нікуды. Ніякага вызвалення пад ціскам не будзе. Ніякай рэабілітацыі па еўразвязаўскіх загадзе — таксама не будзе. Гэта ўсе павінны выдатна разумець. Але нават тыя ж самыя адпушчаныя былыя зняволеныя ў сваіх хадайніцтвах чорным па белым напісалі аб прызнанні сваёй віны і аб раскаянні.

Таму вяртанне паслоў у Беларусь магчымы тады, калі, паўтаруся, у Еўрасаюзе прыйдуць да разумення неабходнасці размовы з Беларуссю аб адмене санкцый, а самі паслы, калі яны маюць намер вярнуцца, будуць гатовыя размаўляць не на мове шантажу і пагроз, а на мове дыялогу, як таго патрабуюць адпаведныя канвенцыі аб дыпламатычных зносінах.

Заявы Макея журналістам ад 6 красавіка
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?