Андэрс Брэйвік прызнаўся ў арганізацыі выбуху ў Осла і ў масавым забойстве юнакоў і дзяўчат на востраве Утоя, тлумачыў свае дзеянні перад судом у нарвежскай сталіцы.

«Я здзейсніў самы эфектны і дасканалы палітычны напад на Еўропу з часоў Другой сусветнай вайны», — заявіў Брэйвік.

Ён таксама дадаў, што не шкадуе пра зробленае, і паўтарыў бы ўсё зноў.

Падсудны не прызнаў сябе вінаватым у тэрарызме, хоць не аспрэчвае факт здзяйснення ім выбуху ў Осла і расстрэлу дзясяткаў чалавек на востраве Утой у ліпені 2011 года (загінулі 77 чалавек).

«Гэтыя дзеянні былі з добрых памкненняў, а не са злых»,
 — падкрэсліў Брэйвік, дадаўшы, што ён абраў для заявы больш спакойны тон, каб не хваляваць сям’і загінуўшых.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?