Лукашэнка патрабуе ад урада вырашэння пытанняў на праблемных прадпрыемствах, работнікаў якіх апазіцыя заклікае выходзіць на вуліцы.

«Пытанне ў тым, што там працуюць людзі і на некаторых гэтых прадпрыемствах, як я бачу, ужо пачынае падзарабляць „пятая калона“, падбіваць, клікаць людзей на вуліцы. Дзякуй Богу, нашы людзі разумныя. Але, тым не менш, мы не павінны даваць падобных падставаў і ператвараць прадпрыемствы ў аб’ект нейкай палітычнай барацьбы, як гэта робіцца ў нашых суседзяў», — заявіў А.Лукашэнка ў аўторак, сустракаючыся з прэм’ер-міністрам краіны Міхаілам Мясніковічам.

«Мяне цікавіць, як выконваюцца мае даручэнні па праблемных прадпрыемствах. Я не скажу, што гэта катастрофа або што гэта буйныя прадпрыемствы. Але ёсць пара-тройка сярэдніх прадпрыемстваў, ёсць дробныя прадпрыемствы», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?