Галоўныя мэты беларускіх спецслужбаў у Польшчы — назіранне за групамі апазыцыі да ўладаў у Мінску, якія знаходзяцца ў краіне, і ажыццяўленне класічнай выведніцкай дзейнасці.

Пра гэта сказана ў справаздачы Агенцтва ўнутранай бяспекі (АУБ) за 2011 год. Як паведамляе Польскае агенцтва друку, кіраўнік АУБ Кшыштаф Бандарык прадставіў справаздачу грамадскасці 16 красавіка.

Па словах Бандарыка,

цікавасць замежных выведак, у тым ліку беларускай і расійскай, у асноўным выклікае польскі энергетычны сектар, у прыватнасці, сланцавы газ і атамная энергетыка. Такога роду цікавасць натуральная з пункту гледжання «рэсурснай улады» Расіі,
лічыць ён.

Сярод іншага ў справаздачы

сказана пра раскрыццё дзейнасці двух беларусаў у інтарэсах ваеннай выведкі сваёй краіны. Па прапанове АУБ, яны былі высланыя з Польшчы,
паведаміў Бандарык. (КДБ Беларусі гэтую інфармацыю не каментуе.)
Бандарык таксама распавёў, як кадравы афіцэр беларускай разведкі хацеў ажыццяўляць на тэрыторыі Польшчы дзейнасць «пад прыкрыццём» дыпламата.
Контрвыведка АУБ рэкамендавала МЗС Польшчы адмовіць яму ў акрэдытацыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?