На Вербніцу ў маскоўскім храме Ільі Прарока адбыўся незвычайны хрост: Філіп Кіркораў са сваёй жонкай пры зачыненых дзвярах хрысцілі дачку.
Між тым Расейская праваслаўная царква трактуе сурагатнае мацярынства як паводзіны, непрымальныя для хрысціяніна, бо яно разбурае паняцце сям’і як таямніцы двух людзей і прычыняе з часам боль фізічнай маці дзіцяці. Гэта дало падставу вядомаму публіцысту, протадыякану Андрэю Кураеву, раскрытыкаваць святара, яік правёў абрад.
Нельга ператвараць хрост у падзею шоу-бізнэсу, мяркуе протадыякан.

Ён ганіць святара за тое, што хрост прайшоў без папярэдняй катэхізацыі. «Святар, ведаючы незвычайнасць дзіцяці, якога ён рыхтуе да хрышчэння, звярнуў бы іх увагу на тое, што сурагатнае мацярынства не вітаецца Царквой», — заявіў Кураеў. Праваслаўных абурыла, што Кіркораў дазваляе сабе гаварыць аб удачы з першай дачкой і жаданні завесці і другое сурагатнае дзіця.

Яго прападобіе крытыкуе факт, калі царква неаднак ставіцца да звычайных прыхаджан і да багатых «спонсараў». Абурэнне Кураева выклікаў і той факцік, што пасля таемства Кіркораў, нібы іншы вядомы персанаж, звярнуўся да прысутных з амбона храма.

Кураеў напісаў у сваім блогу, што «такіх бацькоў трэба не віншаваць, а накладаць епітым’ю і адлучаць ад Царквы на некалькі гадоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?