Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Рэспублікі Зімбабвэ Роберта Габрыэля Мугабэ і ўвесь зімбабвійскі народ з Днём незалежнасці.

«Прыемна адзначыць, што ў гэтыя дні мы святкуем таксама 20-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Зімбабвэ», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што традыцыйна дружалюбныя адносіны і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж краінамі будуць і ў далейшым паспяхова ўмацоўвацца ва ўсіх сферах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?