Аб гэтым Лукашэнку 17 красавіка далажыў прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.

Паводле слоў прэм’ер-міністра, па выніках першага квартала прафіцыт мясцовых бюджэтаў склаў Br3,9 трлн. У большай ступені гэтыя сродкі прафіцыту сканцэнтраваны ў Мінску, Мінскай і Брэсцкай абласцях.

«Такім чынам, можна гаварыць, што там, дзе дастаткова сур’ёзна працуюць і над дыверсіфікацыяй вытворчасці, і ўдзяляюць больш увагі рэнтабельным праектам, там і ёсць прафіцыт», — адзначыў прэм’ер-міністр.

У сувязі з гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што ад такіх сродкаў, заробленых абласцямі, людзі павінны адчуць аддачу. «Таму і пытанні, звязаныя з камунальнай гаспадаркай, грамадскім транспартам, павышэннем заработнай платы, і пытанні патаннення працэнтных ставак па крэдытах, якія сёння яшчэ дастаткова высокія, — для гэтага ёсць аб’ектыўныя прычыны. Але патанненне таксама можа ажыццяўляцца за кошт гэтых сродкаў», — сказаў прэм’ер-міністр.

У першым квартале прамысловасць краіны працавала з рэнтабельнасцю продажаў 10,4%, сельская гаспадарка — 15,3%. Такім чынам, палітыка закупачных цэн, маркетынгавая палітыка сведчыць аб тым, што эканамічная плацежаздольнасць суб’ектаў гаспадарання значна палепшылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?