«Перад Вялікаднем быў крызіс. Але крыху палепшала, яе трымалі на анальгетыках. Пасля трох тыдняў у гастраэнтаралогіі ў такім жа стане і выпісалі. У пятніцу прывезлі яе дадому. На сёння яна вельмі слабая», — сказаў муж Таццяны Юрась.

Жанчыну затрымалі на Плошчы 19 снежня 2010-га. Суддзя адправіла яе на «15 сутак», у выніку Таццяна не трапіла на аперацыю своечасова.

Яшчэ ўвосень у Таццяны знайшлі пухліну. Дабраякасную. Дактары прызначылі аперацыю на 20 снежня. Жанчына звярталася да суддзі з просьбай замяніць арышт на штраф. Але яе праігнаравалі. У выніку, калі вызвалілася, ёй прыйшлося паўторна здаваць аналізы. Пакуль дайшла чарга, аналізы паказалі, што дабраякасная пухліна ператварылася ў злаякасную.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?