«Вораг рэйха нумар 1» Вячаслаў Дыянаў і ягоная дзяўчына Маргарыта Лавышык.

Сёння каля 12-й гадзіны на здымнай кватэры была затрыманая дзяўчына каардынатара суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» Вячаслава Дыянава Маргарыта Лавышык, паведамляе прэс-сакратар суполкі Уладзімір Кумец.

Гэта адбылося за некалькі дзён да яе ад’езду ў Польшчу.

Яна была затрыманая падчас размовы са сваім хлопцам у скайпе. Праз мікрафон было чутно, што ў кватэру заходзіць міліцыя.

Па словах Кумца, асабістыя дадзеныя дзяўчыны нідзе не публікаваліся. У сацсетцы яны выкарыстоўвала выдуманае імя і фота.

Сам Дыянаў у Фэйсбуку назваў затрыманне «асабістай помстай яму».

Разам з Маргарытай затрымалі яе сяброўку Крысціну.

Цяпер скайп Маргарыты не актыўны. Тэлефоны дзяўчыны і яе суседкі па кватэры адключаны.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?