Небяспечнае прадпрыемства мае адкрыцца за некалькі кіламетраў ад Мінска.
Жыхары вёсак Дроздава і Малінаўка Бараўлянскага сельсавета б’юць трывогу. На ўчастку паміж іх населенымі пунктамі, за пару кіламетраў ад Мінска, кампанія СААТ
Яны куплялі свае ўчасткі за $50–70 тысяч для таго, каб жыць у чыстым месцы, без забруджаных грунтовых водаў.
Гісторыя пачалася яшчэ ў сакавіку 2010 года, калі Мінаблвыканкам заключыў інвестыцыйную дамову з СААТ
На заводзе будуць выпускаць ахаладжальную вадкасць для дызельных аўтамабіляў і спецыяльны рэагент.Агульны аб’ём вытворчасці на першым этапе складзе прыблізна па 4 тысячы тон першага і другога прадукту. У атмасферу пры гэтым будзе трапляць 2,8 тоны шкодных выкідаў штогод.
Дроздаўцаў такі варыянт не задавальняе. Яны адзначаюць, што, згодна з планам развіцця прыгараднай зоны Мінска, будаўніцтва хімічных прадпрыемстваў у гэтым месцы ў прынцыпе забаронена. Але працы ўсё адно праводзяцца. «На працягу 2011–2012 гадоў засвоена 27,8 мільярда рублёў, створана 31 працоўнае месца», — гаворыцца ў афіцыйным адказе дроздаўцам, падпісаным намеснікам старшыні аблвыканкама Аляксандрам Ермаком.
Чыноўнік даводзіць, што выконваюцца ўсе патрэбныя нормы: дазвол ад абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя атрыманы,
Калі прадаць зямлю завода пад катэджы, бюджэт можа атрымаць больш за $1 мільён. «У чым заключаецца інавацыйнасць вытворчасці, якой так хваліцца „Вось толькі жыхары вёсак усё адно не разумеюць, навошта будаваць прадпрыемства менавіта каля Мінска.
Каналізацыя ў праекце адсутнічае, атрымліваецца, што сцёкі пойдуць у глебу. Ёсць рызыка забруджвання грунтовых водаў. Гэта не адмаўляюць і ў Міністэрстве аховы прыроды, улічваючы магчымыя праблемы ў наступных пакаленняў дроздаўцаў. «Пры распрацоўцы праекта ўлічана тэарэтычная верагоднасць забруджвання падземнага ваданоснага грунту, якая ў выпадку аварыйных сітуацый дасягне яго праз 50 гадоў», — адказала намесніца міністра Галіна Ваўчуга.
Прадстаўнікі кампаніі
Сёння, 21 красавіка, у Бараўлянах пачынаецца вялікі сход супраць будаўніцтва хімзавода.
Каментары