а сайце YouTube за два дні амаль семь мільёнаў праглядаў набраў ролік з выступам рэпера Тупака. Што незвычайнага ў гэтым роліку? Рэч у тым, што

сам спявак быў забіты у 1996 годзе, а выступ адбыўся на днях — Тупак з’явіўся на сцэне ў выглядзе галаграмы.

«Тупак нават змог павітацца з гледачамі!» — шалелі фаны.

Канцэрты з выступоўцамі-галаграмамі імкліва набіраюць папулярнасць — бо ўваскрашаюць на сцэне музыкаў, якія памерлі.
Тупак Шакур, напрыклад, для рэп-культуры, асоба роўная The Beatles у поп-культуры. Цяпер на шматлікіх форумах абмяркоўваюць, ці быў канцэрт у Коачэле вартым і ці можна яго ўвогуле лічыць канцэртам.
Песні Тупака Шакура(па-ангельску Tupac, або 2Pac) стаў папулярным на сваіх песнях пра жыццё ў гета.
У свеце прадалі болей за 75 мільёнаў ягоных альбомаў. Часопіс Rolling Stone уключыў Тупака ў спіс 100 найважнейшых артыстаў усіх часоў.

Апроч Тупака Шакура, пару гадоў таму ўжо выступаў галаграфічны Элвіс Прэслі, пасля гэты канцэрт выйшаў на DVD.

Хадзілі і ўпартыя чуткі, што летась у Каліфорніі арыгінальным складам дадуць канцэрт The Beatles — Рынга Стар і Пол Макартні — ужывую, а вось Джордж Харысан і Джон Ленан у якасці галаграм.

Пасля поспеху канцэрта Тупака крытыкі разважаюць пра тое, што ў хуткім часе галаграфічныя канцэрты змогуць канкураваць з канцэртамі звычайнымі. Прынамсі, Эліс Купер, сам сабою жывы і здаровы, ужо выступаў як галаграма.

А што вы думаеце пра гэта?

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?