Даследнікі знайшлі новыя доказы таго, што недастатковы сон можа павысіць рызыку захворвання на атлусценне і дыябет.

Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, апублікаваныя ў Science Translational Medicine. Навукоўцы трымалі 24 добраахвотнікаў – мужчын і жанчын – і лабараторыі сну на працягу 39 дзён. Пасля першай стадыі -- нармальнага сну -- удзельнікаў эксперыменту перавялі на адмысловы расклад, паводле якога яны спалі 5,6 гадзін і праводзілі без сну 21,5 гадзін. Гэта працягвалася тры тыдні, пасьля чаго ўдзельнікі мелі 9 дзён на вяртанне да нармальнага сну.

У групы з парушаным сном было выяўлена ў сярэднім 27-працэнтнае павышэнне выдзялення інсуліну пасля яды і вышэйшы ўзровень утрымання глюкозы на працягу даўжэйшага часу, які часам даходзіў да паказнікаў пераддыябетнага стану.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?