Беларускі незалежны прафсаюз (БНП) падаў заяўку на правядзенне 1 мая мітынгу ў Мікашэвічах, паведаміў старшыня БНП Мікалай Зімін.

«Мы плануем правядзенне мітынгу для таго, каб яшчэ раз узняць праблему адмовы ў рэгістрацыі пярвічкі нашага прафсаюза на прадпрыемстве «Граніт», — сказаў ён.

Паводле слоў Зіміна, калі мітынг дазволяць, то арганізатары чакаюць у ім удзел каля тысячы чалавек.

У канцы снежня 2011 года больш чым 200 рабочых «Граніта» выйшлі з дзейнай на прадпрыемстве афіцыйнай прафсаюзнай арганізацыі і заявілі аб намеры стварыць пярвічную структуру Беларускага незалежнага прафсаюза. Для афіцыйнай рэгістрацыі ім неабходна атрымаць юрыдычных адрас, аднак адміністрацыя прадпрыемства не дае памяшкання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?