Паслы краінаў Еўрасаюза маюць вярнуцца ў Беларусь найбліжэйшымі днямі, заявіў сёння ў Брусэлі міністр замежных справаў Славаччыны Міраслаў Лайчак:

«Ужо час вяртацца паслам, бо нам трэба, каб паслы рабілі сваю працу. Яны не павінны быць часткай палітычнай спрэчкі паміж ЕС і Беларуссю.
Да таго ж, ЕС быў даволі велікадушны – нашыя паслы выехалі з Беларусі, але мы пакінулі беларускіх паслоў у сваіх краінах, пагадзіўшыся з дысбалансам на карысьць Беларусі. Такім чынам мы таксама хацелі паказаць, што мы не зацікаўленыя ў эскалацыі сітуацыі. У той жа час зразумела, што гэта не можа трываць доўга. Цяпер ёсць невялікі пазітыўны зрух – вызваленне спадароў Саннікава і Бандарэнкі вельмі важнае – але гэта першы крок на доўгім шляху...
Паслы не палітыкі. Таму мы не павінны рабіць гэта палітычным пытаннем.
Чым менш будзе увагі медыяў і палітычнага акцэнту на вяртанні амбасадараў, тым лепей для таго, што мы хочам дасягнуць у Беларусі.
Няма прычыны чакаць. Я лічу, што гэта адбудзецца найбліжэйшымі днямі».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?