Пра гэта ўдзельнік падзеяў 19 снежня даведаўся сёння, 19 красавіка, ад следчага Першамайскага аддзела Следчага камітэта А. Рабцава.

«Следчы сказаў, што заведзеная крымінальная справа аб парушэнні мной умоваў прафілактычнага нагляду. Самае большае, што пагражае, — паўтара года калоніі. Прычым я не думаю, што абмяжуюцца ўмоўным пакараннем, ведаючы маю былую судзімасць за 19 снежня», — пракаментаваў В. Парфянкоў.

Васіль Парфянкоў прызнаў, што ў яго былі тры парушэнні ўмоваў нагляду. «Адзін акт быў складзены, калі выйшаў у краму, а тут прыйшлі з праверкай. Другі раз на 15 хвілін спазніўся адзначыцца», — кажа Васіль.

Прафілактычны нагляд Парфянкову быў усталяваны 5 студзеня тэрмінам на год пасля таго, як былога палітвязня арыштавалі на суткі за ўдзел у акцыі салідарнасьці на гадавіну Плошчы 19 снежня 2011 года. Акрамя Васіля Парфянкова, у сакавіку год прафілактычнага нагляду атрымаў маладафронтавец Уладзь Яроменак, у красавіку 2 гады такога нагляду суд прысудзіў актывісту «Гавары праўду» Паўлу Вінаградаву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?