Міністэрства транспарту Літвы паведамляе, што беларуская транспартная інспекцыя ўзмацніла працэдуры праверкі перавозчыкаў з Літвы і іншых краінаў ЕС на беларуска-літоўскай мяжы.

Ва ўсіх перавозчыкаў, якія дастаўляюць грузы трэцяга боку паводле двухбаковых дазволаў, фіксуецца парушэнне. Праехаўшы Беларусь, такія грузавыя аўтамабілі, паводле звестак міністэрства, затрымліваюцца на нявызначаны тэрмін на беларуска-расійскай мяжы.

Міністэрства транспарту, рэкамендуе літоўскім перавозчыкам, якія вязуць грузы нелітоўскага паходжаньня ў Расію паводле двухбаковых літоўска-расійскіх дазволаў, устрымацца ад транзіту праз Беларусь.

На гэтым тыдні прадстаўнікі перавозчыкаў Літвы накіруюцца ў Беларусь, каб даведацца чаму быў узмоцнены кантроль над перавозкамі. На наступным тыдні плянуецца міжведамасная нарада літоўскіх і расійскіх установаў у Маскве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?