паведаміў кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі.

Ён не ўдакладніў, калі можа адбыцца абвяшчэнне гэтага дакумента.

«Не магу назваць дакладную дату абвяшчэння паслання, праца над ім працягваецца», — сказаў Лёгкі.

Нагадаем, першапачаткова планавалася, што Лукашэнка звернецца з пасланнем да народа і парламента 19 красавіка. Аднак за два дня да гэтага прэс-служба аб’явіла аб яго пераносе «на больш позні тэрмін», бо кіраўнік дзяржавы адхіліў праект паслання, падрыхтаваны дзяржаўным органам, і накіраваў яго на дапрацоўку.

Як растлумачыў 17 красавіка Лёгкі, Лукашэнка даручыў перапрацаваць шэраг палажэнняў паслання, што тычацца пытанняў прыватызацыі дзяржуласнасці, а таксама знешнепалітычнага курсу краіны.

Лукашэнка, у прыватнасці, «даручыў улічыць у праекце паслання шэраг прынцыповых момантаў: недапушчальнасці залішне ліберальнага падыходу пры продажы дзяржаўнай уласнасці, катэгарычнай непрымальнасці гэтак званай агульнай прыватызацыі, а таксама абавязковай і ўсёабдымнай абароны інтарэсаў простых работнікаў і ўсіх радавых грамадзян Беларусі падчас магчымай прыватызацыі прадпрыемстваў».

Што тычыцца знешнепалітычных падыходаў, то Лукашэнка «выказаўся супраць залішне жорсткіх мер рэагавання на праблемы ва ўзаемаадносінах Беларусі са сваімі партнёрамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?