Свет Хадановіч зрабіў для беларускай музыкі неверагоднае - упершыню блюзавая музыка ў выкананні беларускага артыста загучала натуральна. Svet Boogie Band апынуўся адной з самых запатрабаваных блюзавых каманд Расіі і Украіны, дзе сітуацыя з амерыканскай музыкай у любым разе лепшая за беларускую. Свет Хадановіч віртуозна валодаў губным гармонікам - менавіта ягоны твар заўжды ставілі на афішу прэстыжнага расійскага фестываля гармонікі "Харп-фэст". Гурт паспеў запісаць DVD у Лондане, а таксама выпусціць некалькі дыскаў - калі ў пачатку Свет граў музыку Роберта Джонсана і Макінлі Морганфілда, то пасля пачаў пісаць уласныя песні, якія было цяжка адрозніць ад аўтэнтычнай музыкі дэльты Місісіпі. Аднак у 2008 годзе Свет Хадановіч загінуў ва ўзросце 28 гадоў, трапіўшы пад машыну ля пад'езда свайго дома. З таго часу канцэрты яго памяці штогод адбываюцца ў Мінску і Маскве.

Сёлета Ігар Варашкевіч, Madera Hard Blues і Steve Cramer Band адзначаць дзень народзінаў Света вялікім блюзавым канцэртам у малой залі КЗ "Мінск"

Квіткі: 70 000 — 80 000

Даведкі: (029) 671-58-65, (029) 254-49-09

Адрас: вул. Кастрычніцкая, 5

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?