19 красавіка прайшла палова тэрміну, якім за Плошчу пакаралі Паўла Севярынца (3 гады «хіміі»).

Цяпер сустаршыня стваранай партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі можа разьлічваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне.

«Вызваленьня пакуль не чакаю, бо ў нас працуе не закон, а загады. Загад зараз такі — трымаць тых, хто не падпісаў прашэньне пра памілаваньне там, дзе яны ёсьць. Але, дзякуй Богу, мне значна лягчэй, чым тым, хто ў турме.

Верагодна, мяне вызваляць праз месяц-паўтара.
Але я настроіўся сядзець. Калі трэба, то і да званка, як кажуць», — заявіў Павал Севярынец.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?