У Беларусі ўнесены дапаўненні і змяненні ў пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян (пералік зацверджаны указам ад 26 красавіка 2010 года № 200). Адпаведны ўказ № 197 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 красавіка.

Указам зніжаецца ўзрост грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для абавязковага атрымання пашпарта з 16 да 14 гадоў,
што дазволіць непаўналетнім, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, рэалізаваць некаторыя юрыдычныя дзеянні (напрыклад, уносіць грашовыя сродкі ў банкі і распараджацца імі).

Акрамя таго, скасоўваецца шэраг адміністрацыйных працэдур (напрыклад, выдача дазволу на набыццё радыёэлектронных сродкаў, пасведчання аб рэгістрацыі заалагічнай калекцыі) і ўводзяцца новыя адміністрацыйныя працэдуры, неабходныя для рэалізацыі грамадзянамі сваіх правоў, прадугледжаных іншымі заканадаўчымі актамі (напрыклад, выдача даведак, неабходных для дзяржаўнай рэгістрацыі садовага доміка альбо гаража, атрыманых па спадчыне, пасведчання эксперта па паляўнічай трафея).

Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0