Сям’ю беларуса могуць дэпартаваць з Расеі

З Расіі могуць дэпартаваць сям’ю беларуса Валерыя Лісіка. Апошнія шэсць гадоў яна нелегальна жыла ў Іжэўску, сцвярджае ўдмурцкае ўпраўленне міграцыйнай службы.

Высветлілася, што Лісік у 1991 годзе быў прызваны ў савецкую армію з Беларусі, служыў ва Удмурціі. Пасля звальнення застаўся жыць у Іжэўску, дзе стварыў сям’ю.

Шэсць гадоў таму беларус патрапіў у аварыю, у якой загінулі ўсе дакументы, у тым ліку пашпарт савецкага ўзору. Аднавіць пашпарт Валерый Лісік не змог, з‑за гэтага ў яго пачаліся праблемы з працаўладкаваннем.

Міграцыйная служба не хоча дараваць Лісіку парушэння заканадаўства. Яму ў чарговы раз адмоўлена ў атрыманні расійскага грамадзянства. А нядаўна з Беларусі ў Іжэўск прыйшоў афіцыйны адказ на запыт, у якім пацвярджаецца беларускае грамадзянства Валерыя Лісіка.

Паведамляе ўдмурцкае тэлебачанне

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0